Се́лецк. Сустракаецца таксама варыянт Сяле́ц (), таксама Се́лец або Сяле́ц, раней частка Во́бачае — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Размешчана за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, за 100 км ад Мінска.

Гісторыя

У XIX стагоддзі ўпамінаецца балота Селец, якое краязнавец Аляксандр Ельскі апісвае як вялікае балота паміж вёскамі Шчыткавічы і Парэчча, якое належыць да ўладанняў Парэчча. Балота злучаецца з багнамі Язвінка і Аджары, з яго пачынаецца рэчка Яшна (правы прыток Пцічы).

Як населеныя пункты Селец згадваецца ў 1908 годзе, было 3 аднайменныя ўрочышчы ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года — 3 аднайменныя засценкі. Селец-2 і Селец-3 не існуюць з 1976 года.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 3 1935 да 1964 года і з 1968 да 1976 года цэнтр Селецкага сельсавета.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час акупацыі былі забіты 25 жыхароў вёскі Вобчае

У 1976 годзе да вёскі Вобчае далучаны вёскі Сялец II і Сялец III Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў СелецкУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 655—IX ад 9 ліпеня 1976 г. Аб перайменаванні вёскі Обчае Селецкага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 20 (1502)., такім чынам Сялец I і Вобчае злучыліся ў адзін населены пункт. Вобчае ў пачатку XX стагоддзя вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 годзе адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 годзе вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1908 год — Селец-1 — 7 двароў, 80 жыхароў; Селец-2 — 7 двароў, 29 жыхароў; Селец-3 — 5 двароў, 23 жыхары 1917 год — Селец-1 — 9 двароў, 70 жыхароў; Селец-2 — 9 двароў, 64 жыхары; Селец-3 — 9 двароў, 41 жыхар, усе беларусы 1960 год — 118 жыхароў 1999 год — 334 жыхары 2001 год — 285 жыхароў, 114 двароў 2002 год — 110 двароў, 274 жыхары 2009 год — 121 жыхарИтоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 112 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна