Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф (; , маёнтак Кукедэль, паблізу Кросен — , ) — нямецкі архітэктар, асноўны прадстаўнік фрыдэрыцыянскага ракако.
З 1740 з'яўляўся галоўным захавальнікам каралеўскіх палацаў і паркаў. Жыў і працаваў у эпоху барока, але лічыцца папярэднікам ранняга класіцызму. Стварыў шэраг вытанчаных і простых фасадаў будынкаў, інтэр'еры якіх былі капрызна аздобленыя ў стылі ракако.
Яго галоўныя працы:
Новы флігель палаца Шарлотэнбург, 1740-43. Оперны тэатр у Берліне, зараз Дзяржаўная опера, 1741-43. Палац Сан-Сусі ў Патсдаме, 1745-47. Гарадскі палац у Патсдаме, 1745-51.
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.363 Streichhan A. Knobelsdorff und das friderizianische Rokoko. (Burg) 1932
Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Постаці Берліна