Валянцін Антонавіч Арловіч (нар. , в. Краснае, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000). Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Краснае (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння фізічнага факультэта БДУ ў 1969 годзе працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР на розных пасадах, у 1994 годзе ўзначаліў Лабараторыю нелінейнай оптыкі, адначасова ў 1998—2003 гадах з’яўляўся намеснікам дырэктара інстытута па навуковай працы. З 2003 па 2014 гады займаў пасаду старшыні Навуковага Савета — дырэктара Выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД). З 8 верасня 2014 года па студзень 2022 годаНа заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3 — акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Навуковы кіраўнік Цэнтра «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі.Центр «Нелинейная оптика и активированные материалы»

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы В. А. Арловіча прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў, спектраскапіі, фотабіялогіі. Арловіч унёс уклад у стварэнне першай у Беларусі ўстаноўкі для назірання і вымярэння параметраў вымушанага камбінацыйнага рассейвання (ВКР), правёў даследаванні ВКР у вадкіх асяроддзях, у сціснутых газах і ў капілярных святлаводах, былі вызначаны ўмовы назірання высокаэфектыўнага і нізкапарогавага ВКР-пераўтварэння частаты, што дазволіла стварыць лазерныя прылады з плаўнай перабудовай даўжыні хвалі ў дыяпазоне 0,3-8,1 мкм. Вынікі гэтай дзейнасці ў 1978 годзе былі ўдастоены прэміі Ленінскага камсамола БССР.

У 1980-я гады пад кіраўніцтвам В. А. Арловіча была ўдасканалена методыка спектраскапіі кагерэнтнага антыстоксавага рассейвання (КАРС), створана адпаведная ўстаноўка, вымераныя істотныя параметры ваганняў малекул, развіты метад спектраскапіі насычэння камбінацыйнага рассейвання і растлумачаны шэраг эфектаў міжмалекулярных узаемадзеянняў. Арловіч прапанаваў новы метад павышэння яркасці лазерных пучкоў, унёс удасканалення і распрацаваў шэраг лазерных крыніц і пераўтваральнікаў частаты выпраменьвання, якія былі ўдастоены дыпломамі I ступені ВДНГ БССР.

Арловіч правёў даследаванні праяў квантавых шумоў у сігнале ВКР, паказаў магчымасць генерацыі салітонаў пры ВКР пераўтварэнні. Пад яго кіраўніцтвам вядуцца пошукі спосабаў эфектыўнага стварэння лазерных пучкоў у бяспечным для вачэй дыяпазоне даўжынь хваль (1,5-1,6 мкм), якія могуць выкарыстоўвацца ў далямерах, прыцэлах і г.д. Шэраг прац прысвечаны даследаванню працэсаў ВКР у цвёрдых целах (крышталях), што можа быць ужыта для пабудовы кампактных лазерных сістэм з перабудовай у шырокім дыяпазоне частот (ад ВК да УФ) выпраменьваннем.

Узнагароды і прэміі Прэмія Ленінскага камсамола БССР (1978) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання». Медаль Францыска Скарыны (2007)

Публікацыі S.G. Kruglik, P.A. Apanasevich, V.S. Chirvony, V.V. Kvach, V.A. Orlovich. Resonance Raman, CARS, and Picosecond Absorption Spectroscopy of Copper Porphyrins: The Evidence for the Exciplex Formation with Oxygen-Containing Solvent Molecules. // J. Phys. Chem., V. 99, P. 2978—2995 (1995). A.S. Grabtchikov, A.I. Vodtchits, V.A. Orlovich. Pulse-energy statistics in the linear regime of stimulated Raman scattering with a broad-band pump.// Phys. Rev. A, V. 56, P. 1666—1669 (1997). A.S. Grabtchikov, D.E. Gakhovich, A.G. Shvedko, V.A. Orlovich, K.J. Witte. Observation of Solitary Waves with Different Phase Behavior in Stimulated Raman Forward Scattering. // Phys. Rev. Lett., V. 81, P. 5808-5811 (1998). A.S. Grabtchikov, A.N. Kuzmin, V.A. Lisinetskii, V.A. Orlovich, G.I. Ryabtsev, A.A. Demidovich. All solid-state diode-pumped Raman laser with self-frequency conversion. // Appl. Phys. Lett., V. 75, P. 3742 (1999). A.S. Grabtchikov, V.A. Lisinetskii, V.A. Orlovich, M. Schmitt, R. Maksimenka, W. Kiefer. Multimode pumped continuous-wave solid-state Raman laser. // Opt. Lett., V. 29, P. 2524—2526 (2004). A.A. Demidovich, A.S. Grabtchikov, V.A. Lisinetskii, V.N. Burakevich, V.A. Orlovich, W. Kiefer. Continuous-wave Raman generation in a diode-pumped Nd3+:KGd(WO4)2 laser. // Opt. Lett., V. 30, P. 1701—1703 (2005).

Спасылкі Валянцін Антонавіч Арловіч: Даведка на сайце НАН Беларусі Валянцін Антонавіч Арловіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Профіль на ResearchGate Цэнтр «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі «Мы не останавливаемся»: Академик-секретарь Национальной академии наук об успехах Беларуси в космонавтике

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР