Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (; ) — англійскі паэт-рамантык, крытык і філосаф, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Творчасць Першы зборнік — «Вершы на розныя тэмы» (1796). Ад дэмакратычных настрояў (ода «Узяцце Бастыліі», 1789, апубл. 1834) перайшоў на антыякабінскія (драма «Падзенне Рабесп’ера», разам з Р. Саўці, 1794; трагедыя «Асорыо», 1798). Разам з У. Вордсвартам выдаў першы зборнік англійскай паэзіі рамантызму «Лірычныя балады» (1798), у які ўвайшла лепшая паэма С. Т. Колрыджа «Сказанне пра старога марака». Паэме «Крыстабель», паэтычнаму фрагменту «Кубла Хан» (абодва 1816) уласцівы фантастычнасць, алегарычнасць і сімвалічнасць вобразаў. Прыхільнік нямецкай ідэалістычнай філасофіі; імкнуўся даць філасофска-эстэтычнае абгрунтаванне паэтычных прынцыпаў рамантызму (кніга «Літаратурная біяграфія», 1817; лекцыі пра У. Шэкспіра, 1849).
Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму