Я́наш А́дэр (; , Чорна) — венгерскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Еўрапарламента, 5-ы прэзідэнт Венгрыі (10 мая 2012 — 9 мая 2022 года).
Біяграфія У 1983 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычнага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта. У 1986—1990 гадах быў навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Венгерскай акадэміі навук.
У 1988 годзе ўступіў у партыю Фідэс. Быў старшынёй Нацыянальнага савета, віцэ-прэзідэнтам Фідэс. У 2002—2006 гадах быў лідарам фракцыі Фідэс у парламенце.
У 1990—2009 гадах быў дэпутатам парламента Венгрыі, у 1997—1998 і 2006—2009 гадах — віцэ-спікерам, у 1998—2002 гадах — спікерам парламента. З 2009 года — дэпутат Еўрапарламента.
2 мая 2012 года выбраны прэзідэнтам ВенгрыіПарламент абраў Янаша Адэра новым прэзідэнтам ВенгрыіНовым прэзідэнтам Венгрыі стаў еўрадэпутат.
Сям’я Жанаты, мае чацвярых дзяцей. Жонка — суддзя.
Спасылкі Біяграфія на сайце парламента Венгрыі Біяграфія на сайце Еўрапарламента
Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Венгрыі Катэгорыя:Члены партыі «Фідэс»