Аарон Копленд (; , Нью-Ёрк — , Норт Тарытаўн, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і эмігрантаў з Літвы (прозвішча бацькі была Каплан, і ён яго англізаваў). У 15 гадоў вырашыў стаць кампазітарам. У 1921—1924 Аарон займаўся ў Амерыканскай кансерваторыі Фантэнбло, дзе сустрэўся з Надзяй Буланжэ, якая стала яго настаўніцай. Па вяртанні ў ЗША ён апублікуе свае першыя творы. У 1927 яго канцэрт для фартэпіяна з аркестрам выконваюць Сяргей Кусявіцкі і Бостанскі сімфанічны аркестр. Канцэрт выкарыстоўвае элементы джаза, што выклікае сярод публікі скандал.

У 1928—1931 кампазітар вядзе Коплендаўскія канцэрты, на якіх прапагандуе найноўшых амерыканскіх кампазітараў, у 1932—1933 кіруе Фестывалем сучаснай музыкі, на якіх выступае як піяніст, дырыжор і педагог. На прэзідэнцкіх выбарах 1936 года Копленд падтрымлівае камуністычную партыю, не будучы камуністам; яго бярэ на ўлік ФБР. У 1950-я гады ён трапляе ў «Чорны спіс» Галівуда. У гэты ж час Копленд адкрывае для сябе Веберна і Булеза, цікавіцца серыйнай тэхнікай, разам з тым працягваючы пісаць і ў неакласічнай манеры.

У пачатку 1970-х кампазітар захворвае хваробай Альцгеймера і спыняе складаць музыку, хоць не пакідае дырыжыраванне да 1983.

Копленд пра музыку What to Listen For in Music. New York: Signet Classics, 2002 Music and Imagination. Cambridge: Harvard UP, 2006.

Літаратура БЭ ў 18 т. — Т. 8. — Мн., 1999. — С. 413. Pollack H. Aaron Copland — The Life and Work of an Uncommon Man. New York: Henry Holt and Company, 1999 Levin G., Tick J. Aaron Copland’s America: a cultural perspective. New York: Watson-Guptill, 2000. Robertson M., Armstrong R. Aaron Copland: a guide to research New York: Routledge, 2001

Спасылкі Творы Копленда на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect

Вакальныя сачыненні Копланда

Aaron Copland, Scherzo Humoristique (Cat and Mouse)

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Піяністы ЗША Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Музычныя педагогі ЗША Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма» Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта