Ву́кавар ( ) — горад у Харватыі, ва ўсходняй частцы краіны, на рацэ Дунай. Другі па велічыні горад (пасля горада Вінкаўцы) у Вукаварска-Срэмскай жупаніі. Насельніцтва 30 126 чалавек (2001).
Агульныя звесткі Вукавар — буйны горад і порт на Дунаі. Ён размешчаны на вышыні 108 м у 20 кіламетрах у ўсход ад г. Вінкаўцы і ў 36 км на паўднёвы ўсход ад Осіека. Праз горад праходзіць аўтамабільная шаша Осіек - Вукавар - Ілок і чыгуначная лінія Вукавар - Вінкаўцы.
Аснову эканомікі горада складаюць харчовая і тэкстыльная прамысловасць.
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Харватыі Катэгорыя:Вукаварска-Срыемская жупанія