Шэльфавы ледавік ФільхнераДа канца 1960-х гэта назва распаўсюджвалася і на бліжэйшы шэльфавы ледавік Ронэ. () — шэльфавы ледавік у Заходняй Антарктыдзе, паміж Берагам Луітпольда і ўзвышшам Беркнер. Удаецца ў мора Уэдэла.

Працягласць ледніка з захаду на ўсход складае каля 200 км, з поўначы на поўдзень — да 450 км. Вышыня ў краявой частцы дасягае 30 м, у цэнтральнай і тылавой частках — 70—120 м. Таўшчыня лёду адпаведна змяняецца ад 200 да 700 м. Прыблізна кожныя 15—20 гадоў ад края ледніка адколваюцца гіганцкія айсбергіЗ адным з такіх айсбергаў у 1986 годзе была панесена ў акіян савецкая навуковая станцыя Дружная-1..

Ледавік быў адкрыты ў 1912 годзе германскай антарктычнай экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера і названы ў яго гонар. У розныя гады на ледніку функцыянавалі палярныя станцыі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі. Дзейнічае аргенцінская станцыя Бельграна II.

На шэльфавым ледавіку размяшчалася савецкая навуковая станцыя «Дружная-1». У 1986 годзе тут адкалоўся айсберг A23a плошчай каля 4000 км².

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Зонирование Антарктиды. Часть 3.

Ф