Гу́бічы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Размешчана на беразе Дубраўскага вадасховішча на рацэ Усяжа, на шашы .
Гісторыя Паселішча вядома прынамсі з 1597 года, належала да маёнтка Астрожчыцы ўласнасці Гарнастаяў С. 205.. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Губичи.
У 1736 годзе вёска на 12 двароў і фальварак А. Багушэвіча. У 1782 годзе вёска маёнтка Гарадок уласнасці Тышкевічаў, 24 сялянскія гаспадаркі, з якіх адна ў арэндзе ў зямяніна, карчма.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. У канцы XIX стагоддзя быў распаўсюджаны бандарны промысел.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1922 годзе адкрыта школа. У 1925 годзе ў вёсцы створана сельскагаспадарчая арцель, была кузня. У 1930-я гады былі рэпрэсаваны прынамсі 5 ураджэнцаў Губічаў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. За часамі акупацыі былі спалены 2 двары, забіты 8 жыхароў.
З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
1858 год — 25 двароў, 170 жыхароў 1897 год — 37 двароў, 292 жыхары 1908 год — 40 двароў, 323 жыхары 1917 год — 53 двары, 350 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 72 двары, 391 жыхар 1999 год — 41 жыхар 2009 год — 46 жыхароў 2019 год — 100 жыхароў
Вядомыя асобы
Рыгор Мацвеевіч Галавацкі (1914—1943) — удзельнік вызвалення Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Гвардыі маёр.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі