Ландскруна () — партовы горад у Швецыі, у лене Сконэ.
Насельніцтва 40 860 жыхароў (2009). Плошча 302,5 км². Адміністрацыйна муніцыпалітэт Ландскруны ўключае таксама востраў Вен.
Тэкстыльная, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (пераважна сельскагаспадарчае і ваеннае).
Вядомыя асобы Сельма Лагерлёф — пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1909 год). У Ландскруне працавала настаўніцай у школе для дзяўчынак (1885—1895). Адна з вуліц горада названая ў яе гонар. Альвар Гульстранд — афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911 год).
Транспарт Ландскрунскі тралейбус
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт горада Landskrona Posten — мясцовая газета
Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Сконэ (правінцыя)