Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока (, в. Крапіўнікі, , Мінская вобласць) — беларускі мастак – жывапісец і графік.

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965, вучыўся ў І. В. Глазавай, М. Я. Лісоўскага, Л. В. Лапчынскага), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971, выкладчыкі І. В. Ахрэмчык, Н. М. Воранаў, В. А. Грамыка, Х. М. Ліўшыц). Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1972 годзе. З 1977 года выкладаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, партрэта, нацюрморта. Карціны ў асноўным, прысвечаны Міншчыне і краявідам роднага края. У 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтва была арганізавана персанальная выстаўка жывапісу мастакаКоўшаль І. Беларускі мастак // Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://etna.by/ -- Дата доступу: 11.09.2014.

Творы Дзмітрыя Сарокі зберагаюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока на старонцы Мастацкай галерэі «Беларт»

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі