Храпаўля́нка — рака ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Лужаснянка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі складае 12 км. Плошча вадазбору 224 км². Бярэ пачатак у возеры Бутыкі (Бутыко, Бу́тыка — С. 363.) каля вёскі Канавалава і ўпадае ў Лужаснянку за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Храпавічы. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. Рэчышча звілістае. У басейне ракі азёры Амшэна, Бараўско́е і Глісна — С. 575..
Асноўны прыток — рака Шасцёнка (Шэ́сценка).
Літаратура — 261.
Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі