Базары́. Сустракаецца таксама варыянт Ба́зары (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.
Назва На Павіллі фіксавалася свірскае прозвішча Базарhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=B&w=22br&rid=161&search_lastname=bazar&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1. Было горадзенскае Базарэвічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-LS4T-1?i=628&cat=2325238. Быў літоўскі жамойцкі тапонім Bazarai (“Базары́”). Ёсць латышскае Bazarishttps://uzvardi.lv/surname/712155. Мяркуецца ад старажытнага балцка-літоўскага двухасноўнага імені Ba-zarasАлесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 213..
Апісанне Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 272 метраўГлабальны даведнік . Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231020Белпошта. Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе — каля 12 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой — 15,5 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Камунарка, Мігулі, Міхнічы.
Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 34 жыхары«Дэмаграфічная ГІС сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь» .
Праз вёску праходзіць аўтадарога мясцовага значэння Галяшонкі — АлешышкіПералік аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожнай вопраткі 10 тон і 6 тон на вось па Смаргонскаму ДРБУ 134 .
У 1940—1954 гадах цэнтр Базарскага сельсавета. Да 2 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Велікамыскага сельсавета, да 20 лістапада 1989 года — у склад Бялкоўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009)..
Спасылкі
Катэгорыя:Залескі сельсавет (Смаргонскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна