Павел Арсенавіч Грабоўскі (; , с. Грабоўскае Сумскай вобласці, Украіна — ) — украінскі паэт, рэвалюцыянер-дэмакрат.

Біяграфічныя звесткі У 1874—1882 гг. вучыўся ў Ахтырскім духоўным вучылішчы і Харкаўскай духоўнай семінарыі. Удзельнік харкаўскай групы «Чорнага перадзелу». У 1882 годзе за рэвалюцыйную агітацыю арыштаваны і сасланы на катаргу. Каля 20 гадоў правёў у сібірскіх турмах і ссылцы.

Творчасць Майстар кароткага верша, насычанага глыбінёй думкі і пачуццяў (зборнікі «Пралеска», 1894; «3 Поўначы», 1896; «Кобза», 1898). У творах адлюстроўваў мінулае і сучаснае Украіны, героіку рэвалюцыйнай барацьбы. Як крытык і публіцыст выступаў супраць дэкадэнцтва, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва», апалітычнасці ў мастацкай творчасці, ліберальнага народніцтва, сцвярджаў прынцыпы рэалізму. Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рускай, грузінскай, армянскай, балгарскай, польскай, англійскай, італьянскай, французскай і іншых моў свету (зборнік «3 чужога поля», 1895).

Літаратура

Спасылкі Творы Творы на партале «Український Центр»

Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Публіцысты Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з грузінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з армянскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з італьянскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову