Уяўны эксперымент ў фізіцы, філасофіі і некаторых іншых галінах ведаў — від пазнавальнай дзейнасці, у якой ключавая для той ці іншай тэорыі сітуацыя разыгрываецца не ў рэальным эксперыменце, а ва ўяўленні. Гэта адмысловая тэарэтычная працэдура, чыёй мэтай з'яўляецца атрыманне новых або праверка наяўных ведаў шляхам канструявання ідэалізаваных аб'ектаў і маніпулявання імі ў штучна і ўмоўна створаных сітуацыях. Уяўны эксперымент можа выступаць як самадастатковы (які ў прынцыпе не можа быць рэалізаваны натурна, а часта і мадэльна) або разглядацца як «прайграванне» будучага рэальнага эксперыменту. Ўзорамі самадастатковага уяўнага эксперыменту лічацца фармулёўка Г. Галілеем прынцыпу інэртнасці і ўяўны эксперымент з пасажырам у ліфце, што падае, А. Эйнштэйна, які дазволіў абгрунтаваць прынцып эквівалентнасці эфектаў паскарэння і прыцяжэння.

Часам выдзяляюць тры тыпа ўяўных эксперыментаў: 1) у.э.для канструявання, яны звязаны з «прастараваннем» паняційных фундаментальных схем тэорыі; 2) аналітычныя у.э., арыентаваныя на пабудаванне або прыкладу, які пацвярджае сапраўднасць тэорыі, або контрпрыкладу (як правіла,у форме парадокса); 3) сінтэтычныя у.э., што выступаюць сродкам канструявання навуковай гіпотэзы.http://www.psychology.su/slovar/m/myslennyi_eksperiment_2/

Літаратура

Ахутин А.В. История принципов физического эксперимента от античности до XVII в. М: Наука, 1976. Библер В.С. Мышление как творчество: Введение в логику мысленного диалога. М.: Политиздат, 1975. Дюгем П. Физическая теория. Её цель и строение. Спб.: Образование, 1910. Макаревичюс К. Место мысленного эксперимента в познании. М., 1971. Мах Э. Принцип сохранения работы. История и корень его. СПб, 1909. Мах Э. Механика. Историко-критический очерк её развития. Ижевск: РХД, 2000. Начала гидростатики. Архимед, Стевин, Галилей, Паскаль. М.–Л.: ГТТИ, 1932. Роджерс Э. Физика для любознательных. В 3 т. М.: Мир, 1970. Шепф Х.-Г. От Кирхгофа до Планка. М.: Мир, 1981. Щетников А.И. Мысленный эксперимент и рациональная наука. М.: Аспект-пресс, 1994. Brown J.R. The laboratory of the mind: thought experiments in the natural sciences. London: Routledge, 1993. Cohen M. Wittgenstein's beetle and other classic thought experiments. Oxford: Blackwell, 2005. Cohnitz D. Gedankenexperimente in der Philosophie. Paderborn: Mentis, 2006. Gendler T.S. Thought experiment: on the powers and limits of imaginary cases. New York: Garland, 2000. Kuhne U. Die Methode des Gedankenexperiments. Frankfurt/M: Suhrkamp, 2005. Shick T., Vaugn L. Doing philosophy: an introduction through thought experiments. New York: McGraw Hill, 2003. Sorensen R.A. Thought experiments. Oxford UP, 1992.

*