Новадзявочы манастыр (Новадзявочы Багародзіца-Смаленскі манастыр) () — праваслаўны жаночы манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве, недалёка ад аднайменнай плошчы. Новадзявочы манастыр быў заснаваны вялікім князем Васілём III у 1524 годзе — у гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя» — галоўнай святыні Смаленска, у падзяку за авалоданне Смаленскам у 1514 годзе.

Манастыр размешчаны на Дзявочым полі ў лукавіне Масквы-ракі, каля Лужнікоў, у самым канцы гістарычнай Прэчысценкі (у цяперашні час Вялікай Пірагоўскай вуліцы). З’яўляецца адначасова дзеючым манастыром і філіялам Дзяржаўнага гістарычнага музея. З 2010 года — царкоўны музей Маскоўскай епархіі РПЦ.

Літаратура

Спасылкі

Новадзявочы манастыр На сайце www.hramy.ru

Катэгорыя:Манастыры Масквы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Руская архітэктура XVI стагоддзя Катэгорыя:Руская архітэктура XVII стагоддзя Катэгорыя:Маскоўскае барока Катэгорыя:Крэпасці Расіі