thumb|Ход Беламорска-Балтыйскага канала Беламорска-Балтыйскі канал (скарочана Беламорканал, ББК, да 1961 г. - Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна) — канал, які злучае Белае мора з Анежскім возерам і які мае выхад у Балтыйскае мора і да Волга-Балтыйскага воднага шляху.
Пабудаваны паміж 1931 і 1933 гадамі ў рэкордна кароткі тэрмін. Адкрыты 2 жніўня 1933 г.. У будаўніцтве ўдзельнічалі зняволеныя ГУЛАГу. Гэта была адна са значных будоўляў першай пяцігодкі і першае ў СССР цалкам лагернае будаўніцтва.
Агульная працягласць канала - 227 кіламетраў. Уключае 19 шлюзаў. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1983 годзе. Лічыцца гонарам першай пяцігодкі (1929-1932), але да ліку «Вялікіх будоўляў камунізму» не адносіцца.
Вядомыя беларусы - ахвяры
Станіслаў Шабунеўскі (Скароднае, цяпер Ельскі раён, Гомельская вобласць— пасля 1937, Беламорканал, ГУЛАГ) — беларускі архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX стагоддзя
Спасылкі ФДК «Беламорска-Анежскае дзяржаўнае басейнавае кіраванне водных шляхоў і суднаходства» (ФДК «Беламорканал») , афіцыйны сайт Інтэрактыўная карта Беламорска-Балтыйскага канала Нацыянальны архіў Рэспублікі Карэлія: Беламорска-Балтыйскі канал (фотавыстава) Неафіцыйны сайт Водна-транспартная характарыстыка канала Дзейнасць канала ў паваенныя гады Les eaux glacees du Belomorkanal на сайце Ганны Брунсвік
Катэгорыя:Каналы Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Сталіна Катэгорыя:Басейн Анежскага возера Катэгорыя:Басейн Белага мора