Казанскі крэмль () — гістарычная крэпасць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і рускія матывы. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2000 года. Губернатарскі палац у крамлі з’яўляецца рэзідэнцыяй Прэзідэнта Татарстана.

Казанскі крэмль размешчаны на мысе высокай тэрасы левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і археалагічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: археалагічныя рэшткі першага (XII—XIII стст.), другога (XIV—XV стст.) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стст.); пабудаваны з волжскага вапняка і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, якія маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасць. Тэрыторыя крамля ўяўляе ў плане няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з паўночнага захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынка Гасцінага двара (цяпер музей РТ). Агульная плошча крамля — 1500 м², акружнасць 1800 м.

Гісторыя

Аб’екты

Спасылкі

Афіцыйны сайт Музея-Запаведніка «Казанскі Крэмль» Казанскі Крэмль на wikimapia (від са спадарожніка) Шпацыры па Казані. Казанскі Крэмль (фота і відэа) Віртуальны тур па Казані. Падарожжа па Крамлі Фатаграфіі казанскага крамля XIX—XX стагоддзя 3D-стэрэа від Крамля

Катэгорыя:Руская архітэктура XVI стагоддзя Катэгорыя:Крэпасці Расіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Казані Катэгорыя:Крамлі