Казанскі метрапалітэн () — сістэма ліній метрапалітэна ў Казані (Расія, Татарстан).

Быў адкрыты 27 жніўня 2005 г. падчас святкавання тысячагоддзя Казані і стаў першым метрапалітэнам у Расіі, які быў пабудаваны пасля распаду СССР, — праз 14 гадоў пасля адкрытага ў 1991 годзе метро ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Казанскі метрапалітэн стаў сёмым па ліку ў РФ і пятнаццатым у СНД.

Спасылкі

Катэгорыя:Метрапалітэны Расіі Катэгорыя:Транспарт Казані Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Казані