Землетрасенне ў Мексіцы — землетрасенне магнітудай 7,4, якое адбылося 20 сакавіка 2012 года ў 12:02 па мясцовым часе (21:02 па мінскім) у паўднёва-усходняй частцы Мексікі. Эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся каля Аметэпека. Пры невялікай глыбіні гіпацэнтра (10-20 км) землетрасенне выклікала моцныя штуршкі ў штатах Герэра і Аахака, а таксама ў раёне ціхаакіянскай берагавой лініі. Значныя падземныя штуршкі адчуваліся на адлегласці ў сотні кіламетраў, у тым ліку ў Мехіка і Гватэмале.
У выніку землетрасення было разбурана каля 200 дамоўEarthquake in Guerrero – Oaxaca, Mexico – at least 800 houses damaged in Guerrero, 11 injured , пацярпелі як мінімум 11 чалавек, двое загінула, 2,5 мільёна чалавек засталіся на час без электрычнасці.Сильное землетрясение в Мексике не нанесло серьезного ущерба | Природные катаклизмы | Экология
Катэгорыя:Падзеі 20 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2012 года Катэгорыя:2012 год у Мексіцы Катэгорыя:Землетрасенні ў Мексіцы Катэгорыя:Землетрасенні 2012 года