Во́льга Валянці́наўна Ко́рбут (, Гродна) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972). З 1991 года ў эміграцыі ў ЗША.
Біяграфія Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і пасля паўтара гадоў заняткаў у Алены Цюнянковай ў 1965 годзе трапіла ў групу да Рэйнальда Кныша. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе — яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.
У 2018 годзе Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд КнышЛегендарная гімнастка Вольга Корбут: Мяне згвалтаваў трэнер перад Алімпіядай. Кныш: Корбут — дура дурай: «…гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы „Юбілейная“. Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў».
Чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) у камандным першынстве, у асабістым заліку — у вольных практыкаваннях і на гімнастычным бервяне; сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах. Чэмпіёнка XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне.
Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў апорным скачку, сярэбраны прыэёр у практыкаваннях на брусах, гімнастычным бервяне і вольных практыкаванкях (1974, Варна). Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы ў абсалютным першынстве (1973, Лондан). Абсалютная чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975), СССР (1975), Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1971, 1975), у апорным скачку (1970, 1974), у практыкаваннях на брусах (1974, 1976). У 1972 прызнана лепшай спартсменкай свету.
Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977).
3 1991 жыве ў г. Атланта (ЗША), утрымлівае гімнастычную акадэмію. Прэзідэнт чарнобыльскага фонду пры шпіталі г. Сіэтл (ЗША). Ганаровая грамадзянка г. Атланта.
Крыніцы
Літаратура С.417
Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі