Сэр Уільям Крукс (, 17 чэрвеня 1832 — 4 красавіка 1919) — англійскі хімік і фізік, член (з 1863 года) і Прэзідэнт (у 1913—1915 гадах) Лонданскага каралеўскага таварыства, ад якога ён у 1875 годзе атрымаў Каралеўскі залаты медаль. У ліку іншых яго узнагарод — медалі ад Французскай акадэміі навук (1880), Дэйві (1888) і медаль Коплі (1904). У 1897 годзе каралева Вікторыя прысвоіла яму рыцарскае званне. У 1910 годзе ён атрымаў «Ордэн заслуг».

Крукс увайшоў у гісторыю як чалавек, які адкрыў талій і ўпершыню атрымаў гелій у лабараторных умовах. У 1903 годзе адкрыў з’яву сцынтыляцыі, калі назіраў свячэнне экрана з сульфіда цынку пры абпраменьванні альфа-часціцамі.

Літаратура

Спасылкі Леман А. Сучасны спірытызм і акультызм. Вопыты Крукса У. Крукс. // Gutenberg Project

Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Тэасофскага таварыства К Катэгорыя:Фатографы Вялікабрытаніі