Бярно́ўка — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Чарнаўка (басейн Обалі).
Бярэ пачатак у паўднёвай частцы возера Бярнова, працякае праз возера Клюшава. Даўжыня ракі каля 10 км, плошча вадазбору 97 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Рэчышча часткова каналізаванае.
На рацэ вёскі Янова, Селішча.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна