Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч Савіч-Заблоцкі, або Лада-Заблоцкі (, маёнтак Панчаны, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць — пасля 3 лютага ; псеўданімы Полацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі) — беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.

Біяграфія Бацька — Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч, маці — Станіслава Іванаўна з роду Святаполк-Мірскіх (у архіўных дакументах завецца Мірскай). З маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, універсітэтах Прагі, Лейпцыга і Страсбурга.

Далучыўся да руху беларускага нацыянальнага адраджэння. У 1868—1870 гадах кіраваў «Крывіцкім вязком» у Санкт-Пецярбургу. Суполку забаранілі, а Войслаў аказаўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве.

З 1875 года за мяжой у Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі, Бельгіі, падтрымліваў сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі, выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У 1886—1887 гадах ліставаўся па-беларуску з украінскім вучоным Міхаілам Драгманавым.

У 1887 годзе вярнуўся на радзіму. У 1888—1889 гадах — супрацоўнік газеты «Виленский вестник». У 1889—1891 гадах жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павета. З 1891 года ў Мінску, пасля жыў у Санкт-Пецярбургу па адрасе Неўскі праспект, д. 51, кв. 503. Перапісваўся з Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і іншымі.

Творчасць Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесць пра мае часы» (1876), аповесці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклорных матэрыялаў. Выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.

Рукапісная спадчына захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Нацыянальнай бібліятэцы ПольшчыНацыянальная бібліятэка ў Варшаве , аддз. рукап., адз. зах. 7197, 7198;, Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў ВільніЦБ АН Літвы, аддз. рукап., ф. 9, адз. зах. 816; , Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 378. Паліт. аддзю, 1887, спр. 93; ф. 1135; воп. 10, спр. 115, л. 137, 138, 153—156; , Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук у Санкт-ПецярбургуИРЛИ (Пушкинского Дома) РАН. ф. 273, воп. 1, спр. 521; ф. 274, воп. 1, спр. 399, л. 166; ф. 293, воп. 1, спр. 1396; ф. 572, воп. 1, спр. 213;.

Бібліяграфія

Рукапісы Wiersze drobne (ok. 1855-ok. 1895). Wiersze i drobne utwory prozą przesyłane Józefowi Ignacemu Kraszewskiemu w latach 1863—1886. Adresy zbiorowe, listy i wiersze nadesłane Józefowi Bohdanowi Zaleskiemu na jubileusz 80. rocznicy urodzin i imienin w 1882 r. T.5, Życzenia nadesłane z Paryża i całej Francji. Fragment korespondencji rodziny Żulińskich z lat 1863—1891. T. 4, Reitzenheim — Żuliński.

Беларускія пераклады

Літаратура

Кісялёў Г. В. «Савіч-Заблоцкі (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў)» //  — С. 73.

Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 4. — С. 603. — 742 с. (белор.) Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна. — Мн., 1998. — С. 535—538. — 630 с. (белор.)

Спасылкі

Portret Wojnisława Kazimierza Sawicz-Zabłockiego / Aug. Adler w Dreźnie. Fotografie.] Biblioteka Narodowa — Warszawa. Б-ка Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. ().

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта