Вяле́ц — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мнюта (працякае праз возера), за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Вялец.

Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Плошча вадазбору каля 681 км². Найбольшая глыбіня дасягае 11 м.

Катлавіна возера выцягнутай формы. Усходнія схілы стромкія вышынёй 3—4 м, астатнія нізкія, спадзістыя і забалочаныя. Дно глеістае, пясчанае ва ўсходняй частцы. Зарастае па ўсёй плошчы. У возера ўпадаюць ручаі. Сцёк у раку Мнюта.

Літаратура — С. 514—515.  — С. 342.

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты