__NOTOC__
2 снежня — трыста трыццаць шосты (трыста трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1409: Адкрыўся Лейпцыгскі ўніверсітэт. 1591: У Менску створана першае цэхавае ўтварэнне — брацтва металаапрацоўчых рамёстваў. 1804: Напалеон Банапарт каранаваны як імператар Францыі. 1805: Перамога арміі Напалеона над расійска-аўстрыйскім войскам у Бітве пад Аўстэрліцам. 1852: Падзенне Другой рэспублікі ў Францыі і ўсталяванне Другой імперыі з імператарам Напалеонам III на чале. 1920: Александропальская дамова паміж Турцыяй і Арменіяй, якая скончыла Армяна-турэцкую вайну. 1936: Польскімі ўладамі забаронена дзейнасць Таварыства беларускай школы. 1939: Адкрыты міжнародны аэрапорт імя Фіярэла Лагуардыі ў Нью-Ёрку. 1942: Манхэтэнскі праект: першая штучная ланцуговая ядзерная рэакцыя. 1946: Дамова аб аб'яднанні акупацыйных зон Германіі, якую падпісалі Вялікабрытанія і ЗША ў Нью-Ёрку, гэтым паклаўшы пачатак Бізоніі. 1956: Група рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мексікі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе. 1971: Утварэнне Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. 1971: КА Марс-3 ажыццявіў першую ў гісторыі мяккую пасадку на паверхню Марса. 1990: Кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых з 1932 усенямецкіх выбарах. 2022: Міністры фінансаў краін G7 дамовіліся абмежаваць цану на расійскую нафту.
Нарадзіліся 885: Лі Цуньсюй, заснавальнік і першы імператар Позняй Тан 1612: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч (пам. 1655) 1776: Анёл Доўгірд, польскі філосаф, логік, псіхолаг (пам. 26.4.1835) 1817: Генрых фон Зібель, нямецкі гісторык і палітычны дзеяч (пам. 1.8.1895) 1859: Жорж-П'ер Сёра, французскі мастак (пам. 29.3.1891) 1879: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (пам. 1967) 1887: Уладзімір Пракулевіч, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст (пам. 20.8.1938) 1891: Ота Дзікс, нямецкі мастак (пам. 25.7.1969) 1891: Карлас Мерыда, гватэмальска-мексіканскі мастак 1899: Жан Альбер Гарэн, французскі мастак 1902: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст (пам. 29.10.1937) 1914: Томас Грахавяк, нямецкі мастак 1923: Марыя Калас, оперная спявачка (пам. 1977) 1923: Аляксандр Якаўлеў, савецкі і расійскі палітычны дзеяч (пам. 2005) 1930: Гэры Бекер, амерыканскі эканаміст 1946: Джані Версачэ, італьянскі мадэльер (пам. 1997) 1953: Аляксандр Фінскі, беларускі скульптар 1953: Мікола Рыжы, беларускі мастак, ілюстратар 1959: Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч у Польшчы 1978: Нэлі Фуртада, канадская спявачка 1978: Цыпі Хатавелі, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1981: Брытні Спірс, амерыканская спявачка 1999: Келвін Кіптум, кенійскі лёгкаатлет
Памерлі 1464: Бланка II Наварская, каралева Навары 1547: Эрнан Картэс, іспанскі канкістадор 1594: Герард Меркатар, фламандскі картограф 1723: Філіп ІІ Арлеанскі, французскі дзяржаўны дзеяч 1794: Іаган Готлаб Лейдэнфрост, нямецкі лекар і тэолаг 1814: Маркіз дэ Сад, французскі пісьменнік, філосаф 1918: Эдмон Растан, французскі паэт, драматург (нар. 1.4.1868) 1939: Арцём Вясёлы, пісьменнік (нар. 1899) 1940: Мікалай Кальцоў, біёлаг, заснавальнік эксперыментальнай біялогіі ў Расіі і СССР (нар. 1872) 1941: Эдвард Рыдз-Сміглы, польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 11.3.1886) 1964: Ражэ Бісьер, французскі жывапісец 1969: Хасэ Марыя Аргедас, перуанскі пісьменнік 1978: Эдвін Дзікінсан, амерыканскі мастак 1979: Васілій Салаўёў-Сядой, савецкі кампазітар (нар. 1907) 1980: Рамэн Гары, французскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 1914) 1985: Філіп Артур Ларкін, англійскі паэт (нар. 1922) 1987: Якаў Зяльдовіч, савецкі фізік. 1987: Дон Фултан Айзлі, астранаўт NASA (нар. 1930) 1987: Луіс Федэрыка Лелуар, аргенцінскі біяхімік французскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1970 1990: Роберт Камінгс, амерыканскі акцёр (нар. 1908) 1993: Пабла Эскабар, калумбійскі наркабарон 2005: Эда Мурціч, харвацкі мастак 2006: Марышка Верэш, вакалістка галандскага гурта «Shocking Blue» (нар. 1948)
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства : Нацыянальны дзень : Дзень Узброеных сіл Кубы : Нацыянальны дзень
С02