«Буранаўскія бабулі» () — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2012», па выніках якога заняў другое месца.

Гісторыя Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб’ектам увагі прэсы і тэлебачання.

Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.

Прадзюсар групы — дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.

Склад Склад калектыву станам на 2012 г.: Граня Іванаўна Байсарава (62 г.) Аляўціна Генадзеўна Бегішава (56 г.) Зоя Сяргееўна Дародава (71 г.) Галіна Мікалаеўна Конева (73 г.) Наталля Якаўлеўна Пугачова (Баба Наташа; 76 г.) Валянціна Сямёнаўна Пятчанка (74 г.) Кацярына Сямёнаўна Шкляева (74 г.) Елізавета Філіпаўна Зарбатава (Баба Ліза; 86 г., з-за свайго ўзросту не ездзіць на гастролі, выступае з калектывам толькі ўдома)

Мастацкі кіраўнік і ўдзельнік ансамбля — Вольга Мікалаеўна Туктарова (43 г.)

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Буранаўскія Бабулі Буранаўскія Бабулі. Песні з разыначкай

Катэгорыя:Музычныя калектывы Расіі Катэгорыя:Прадстаўнікі Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2012 Катэгорыя:Культура Удмуртыі Катэгорыя:Фолк-гурты