Гомельская губерня — былая губерня ў складзе РСФСР.
Утворана 26 красавіка 1919 года (рашэнне зацверджана 11 ліпеня) з 9 паветаў ліквідаванай Магілёўскай губерні, 1 павета Мінскай губерні і 4 паветаў Чарнігаўскай губерні.
Першапачаткова падзялялася на 14 паветаў: Аршанскі павет Быхаўскі павет Гомельскі павет Горацкі павет Клімавіцкі павет Магілёўскі павет Мглінскі павет з Почапскім раёнам Навазыбкаўскі павет Рагачоўскі павет Рэчыцкі павет Старадубскі павет Суражскі павет Чавускі павет Чэрыкаўскі павет
У 1920 г. Аршанскі павет адышоў да Віцебскай губерні. У 1921 г. Суражскі павет быў пераназваны ў Клінцоўскі. У 1922 г. Горацкі павет адышоў да Смаленскай губерні. 4 мая 1922 г. Мглінскі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваны, утвораны новы Почапскі павет, які 5 мая 1923 г. пастановай Прэзідыума УЦВК быў перададзены Бранскай губерні.
У 1923 г. Быхаўскі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваны, утвораны Калінінскі павет.
У сакавіку 1924 г. Калінінскі, Магілёўскі і Рагачоўскі паветы былі перададзены ў склад БССР.
У снежні 1926 г. Гомельская губерня была скасавана: Гомельскі і Рэчыцкі паветы далучылі да БССР, Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі — да Бранскай губерні РСФСР.
Катэгорыя:Губерні РСФСР Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:1919 год у Гомелі Катэгорыя:Зніклі ў 1926 годзе