Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка () — беларускі педагог, палітолаг, менеджар-эканаміст.
Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1958 года.
Выпускнік сярэдняй школы № 5 СветлагорскаСредняя школа № 5 г. Светлогорска. Мечты выпускников сбываются! . Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пазней — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Працаваў у камсамольскіх органах. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута да сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Быў старшынёй Цэнтральнага Савета Беларускай піянерскай арганізацыі.
У 1987—1988 гадах знаходзіўся ў Афганістане ў якасці саветніка ЦК УЛКСМ. З 1992 па 2001 год узначальваў грамадскае аб’яднанне "Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы — дзецям».
У 2001—2003 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Балгарыі.
У снежні 2003 года назначаны на пасаду намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
З лістапада 2009 па лістапад 2019 года — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды медаль Францыска Скарыны (2016)Гридюшко оставил должность генерального директора Большого театра Беларуси.
Крыніцы
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь