Міхал Сясіцкі (Даўмонт-Сясіцкі) (? — 22 кастрычніка 1713) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын вялікага літоўскага кухмістра Казіміра Уладзіслава Сясіцкага.

Вількамірскі харунжы з 1667 і староста з 1672/1673, ваявода менскі ў 1681—1698 і мсціслаўскі з 1698.

Служыў у войску, у 1670—1680-х гадах ваяваў з туркамі. Пасол на соймы 1670—1679, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1692 і 1699. Прыхільнік групоўкі Пацаў, з 1680-х гадоў — Сапегаў.

Яго дачка Марцыяна выйшла за Міхала Антонія Радзівіла.

Літаратура

Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Харунжыя вількамірскія