Францішак Леапольдавіч Вярэнька (, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — ) — беларускі археолаг і краязнавец.
Біяграфія Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў.
Навуковая дзейнасць
Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў .
Літаратура Дучыц, Л. У. Вярэнька Францішак Леапольдавіч / Л. У. Дучыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 208. — ISBN 978-985-11-0354-2. Вярэнька Францішак Леапольдавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 58—59. Крэскіян, Л. Родам з Пуцілкавіч / Л. Крэскіян // Народнае слова. — 1995. — 23 сак. Пашковіч, А. Наш славуты зямляк / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). — 1997. — 29 сак.
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ушацкім раёне