Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў (, вёска Станіславова, Полацкі павет — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Станіславова Полацкага павета Віцебскай губерні (цяпер у Шумілінскім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з 1930 г. У 1934 годзе скончыў Кіеўскую ваенную школу сувязі, у 1941 годзе Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. 3 1945 года на 2-м Далёкаўсходнім фронце.
Намеснік начальніка аддзела штаба арміі падпалкоўнік М. А. Ласкуноў вызначыўся 11 жніўня 1945 г. З баявым заданнем вылецеў самалётам у злучэнне, якое вяло бой за горад Фуцзінь (Кітай), пры пасадцы самалёт быў падбіты. Цяжка паранены Ласкуноў уручыў загад па прызначэнні, чым забяспечыў вырашэнне задачы па авалоданні вузлом супраціўлення японскіх войск. Памёр ад ран 11.08.1945 г. Пахаваны ў горадзе Фуцзінь.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» ордэн Леніна медаль
Літаратура Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 143.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Памерлі ў Кітаі