Сакар’я (; таксама Сангарыус: грэч. Σαγγάριος, лац. Sangarius) — рака ў паўночна-заходняй частцы паўвострава Малая Азія, упадае ў Чорнае мора. Асноўныя прытокі — Порсук, Анкара (на беразе якой размешчана сталіца Турцыі Анкара). Несуднаходная. У нізоўях размешчаны горад Адапазары. Вярхоўі ракі размешчаны ў гістарычнай вобласці Фрыгіі, а вусце ў Віфініі. Сакар’я з’яўляецца другой па велічыні ракой Турцыі, а яе працягласць складае па розных ацэнках ад 790 да 824 км. Плошча басейна каля 65 тыс. км ². Сярэдні расход вады каля 200 м3/с. У водах ракі водзіцца крымскі вусач.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Турцыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора