Старабі́льск () — горад, раённы цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.

Гісторыя Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцекачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча было адроджана ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).

З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, пасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г., у Старабільску жыло 13 100 асоб.

У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільска праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 1939—1940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.

Насельніцтва

Колькасць Насельніцтва (чал.) 1897 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2015980114 41919 51922 34123 85125 05322 37117 716

Мова Насельніцтва па роднай мове (2001) украінская мова расійская60.84 %38.68 %

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Луганскай вобласці