Атаба́ска () — буйное прэснаводнае возера ў правінцыях Саскачэван і Альберта (Канада), паміж 58° і 60° паўночнай шыраты.
Возера займае плошчу 7850 км², мае найбольшую глыбіню 243 м, гэта найбуйнейшае і найглыбейшае возера ў Альберце і Саскачэване, восьмае па велічыні ў Канадзе. Паўночныя берагі возера высокія і скалістыя, паўднёвыя нізінныя. Вада з возера, выцякаючы праз раку Нявольніцкую і Макензі, трапляе ў Паўночны Ледавіты акіян. Форт-Чыпеўян, найстарэйшае еўрапейскае паселішча ў Альберце, размешчаны на заходнім беразе возера, там дзе на поўнач пачынае цячы Нявольніцкая рака.
Здабыча урану і золата на паўночным беразе прывяла да ўзнікнення пасёлка Ураніум-Сіці, у якім пасяліліся горнарабочыя з сем’ямі. Здабыча спынілася ў 1980-х, але паўночнае ўзбярэжжа дагэтуль адчувае неспрыяльны ўплыў забруджвання.
Пясчаныя дзюны, якія прылягаюць да паўднёвага берага — найбуйнейшыя рухомыя пясчаныя дзюны ў свеце паўночней 58°. У 1992 годзе дзюны названы «Правінцыйным паркам дзікай прыроды».
Возера Атабаска насяляе 23 віды рыб, у тым ліку паўночны шчупак, судак, арктычны галец, азёрная стронгаCanada Fishing Online , у 1961 годзе тут з дапамогай жабернай сеткі з глыбіні была злоўлена стронга з рэкорднай вагай 46,3 кг.
Крыніцы
Літаратура
Атабаска //
Спасылкі Lake Athabasca NAM-270 // ILEC World Lake Database Athabasca Sand Dunes Lake Athabasca // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Азёры Саскачэвана Катэгорыя:Азёры Альберты