Джордж Альберт Крол (; , Пітсбург, штат Пенсільванія) — амерыканскі дыпламат, саветнік-пасланнік. Пасол ЗША ў Беларусі (2003—2006), Узбекістане (2011—2014), Казахстане (2015—2018).
Біяграфія Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола. Навучаўся ў прыватнай школе Святога Пятра ў Джэрсі-Сіці (Нью-Джэрсі), атрымаў ступень бакалаўра гісторыі з адзнакай Гарвардскага ўніверсітэта, магістрскія званні ў філасофіі, палітыцы і эканоміцы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).
З 1982 года ў Знешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расіі, Украіне і Беларусі.
У 1993—1995 — намеснік пасла, у Мінску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланнік-дарадца ў палітычных пытаннях Пасольства ЗША ў Маскве (Расія). У 2003—2006 — пасол ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — пасол ЗША ва Узбекістане. У 2015—2018 — пасол ЗША ў Казахстане.
З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айленд).
Валодае беларускай, рускай, польскай мовамі.
Прэміі і ўзнагароды Ордэн Сяброўства (Казахстан, 2018) Медаль да стагоддзя БНР (2019)
Сям’я Мае двух старэйшых братоў.
Жонка — Меліса Уэлч.
Крыніцы
Спасылкі Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол: „Мой радавод паходзіць з Рэчы Паспалітай, я тутэйшы“ // Радыё „Свабода“
Катэгорыя:Паслы ЗША ў Беларусі Катэгорыя:Паслы ЗША ў Казахстане Катэгорыя:Паслы ЗША ва Узбекістане Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Знешнепалітычнай службы ЗША