Гідралогія — навука, якая вывучае прыродныя воды, іх узаемадзеянне з атмасферай і літасферай, а таксама з'явы і працэсы, якія ў іх працякаюць (выпарэнне, замярзанне і г. д.).
Прадмет вывучэння Усе віды вод гідрасферы ў акіянах, морах, рэках, азёрах, вадасховішчах, балотах, глебавыя і падземныя воды.
Раздзелы Гідрахімія вывучае хімічныя характарыстыкі прыродных вод. Гідрабіялогія — раздзел на стыку з біялогіяй, які разглядае пытанні жыцця і біялагічных працэсаў у вадзе. Гідрагеалогія вывучае паходжанне, умовы залягання, склад і заканамернасці рухаў падземных вод. Гідраінфарматыка — раздзел на стыку з інфарматыкай, у якім выкарыстоўваюць сучасныя вылічальныя магутнасці для рашэння праблем, звязаных з воднымі рэсурсамі. Гідраметэаралогія вывучае абменныя працэсы паміж паверхняй вады і ніжнімі пластамі атмасферы Ізатопная гідралогія вывучае ізатапічныя характарыстыкі вады. Гідралогія сушы вывучае гідралагічныя працэсы, якія адбывацца на паверхні Землі. Акіяналогія вывучае характарыстыкі вялікіх мас вады.
Спасылкі
Катэгорыя:Вада