Драма ( — дзеянне) — адзін з родаў літаратуры (разам з лірыкай, эпасам, а таксама ліра-эпасам). Адрозніваецца ад іншых родаў літаратуры спосабам перадачы сюжэту — не праз апавяданне або маналог, а праз дыялогі персанажаў. Да драмы так ці інакш адносіцца любы літаратурны твор, пабудаваны ў дыялагічнай форме, у тым ліку камедыя, трагедыя, драма (як жанр), фарс, вадэвіль і г. д.
Са старажытных часоў існавала ў фальклорнай або літаратурнай форме ў розных народаў; незалежна адны ад адных свае драматычныя традыцыі стварылі антычныя грэкі, старажытныя індыйцы, кітайцы, японцы, індзейцы Амерыкі.
Віды драмы (драматычныя жанры) Трагедыя Трагікамедыя Драма
Меладрама
Камедыя Вадэвіль Фарс
Гл. далей Англійская драма Антычная драма Усходняя драма Індыйская драматургія Японская драматургія Кітайская драматургія Сярэднявечная драма Драма Рэнесансу Елізавецінская драма Іспанская драма Класічная драма Драма Новага часу Рамантычная драма Рэалістычная драма Натуралістычная драма Імпрэсіянісцкая драма Сімвалісцкая драма Экспрэсіянісцкая драма
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Драматургія