Святое возераІнтэрактыўная карта Рэспублікі Беларусь / Дзяржкартгеацэнтр  — возера ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Беседзь, за 24 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Касцюковічы.

Плошча паверхні 0,26 км², даўжыня 630 метраў, найбольшая шырыня 570 метраў. Найбольшая глыбіня 6 метраў. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя, пад лесам, на поўдні да 10 метраў, разараныя. У паўднёвай частцы возера заліў. Мелкаводдзе пясчанае. Больш за 40 % плошчы дна возера выслана сапрапелем. Возера значна зарастае.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 5.

Катэгорыя:Азёры Касцюковіцкага раёна