Юзаф Сасноўскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх герба «Налэнч», сын Марціна і Тэафілы з Крушынскіх.
Вялікі пісар літоўскі (1754—1764), польны пісар літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Святога Станіслава (1765).
Звязаў сваю кар'еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх спачатку абіраўся паслом на сойм, пазней — маршалкам элекцыйнага сойму 1764.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, з якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).
Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Пісары польныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Старосты берасцейскія