Сцяг вострава Каляд — быў неафіцыйна прыняты ў 1986 годзе, пасля перамогі на конкурсе. Аўтарам сцяга з’яўляецца Тоні Коўч () з Сіднея (Аўстралія). Сцяг атрымаў афіцыйны статус у 2002 годзе.
Сцяг уяўляе сабой сіне-зялёны дыяганальны бікалор. На сіняй частцы сцяга размешчана сузор'е Паўднёвы Крыж, на зялёнай — мясцовая трапічная птушка «залаты боцман» (, ), разнавіднасць белахвостага фаэтона (White-tailed Tropicbird). У цэнтры сцяга размешчаны контур краіны зялёнага колеру ў жоўтым дыску.
Сімвалізм Сіняе поле ўвасабляе мора, якое абмывае востраў, зялёнае поле — пышную расліннасць вострава. Паўднёвы крыж увасабляе сувязь з Аўстраліяй, а таксама яго размяшчэнне ў паўднёвым паўшар'і. Птушка «залаты боцман» — жыхар вострава. Жоўты дыск уяўляе сабой гісторыю здабычы фасфарытаў на востраве.
Катэгорыя:Сцягі Аўстраліі