Се́лішча (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Ушачы—Зябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска.

Гісторыя Паводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. ...пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча...».

У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў.

Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі.

У час Другой сусветнай вайны, нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў.

З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета.

Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт.

Насельніцтва 110 жыхароў, 17 двароў (1886); 298 жыхароў, 36 двароў (1924); 252 жыхары 54 двары (1969); 324 жыхароў, 130 двароў (2000) 319 жыхароў, 135 двароў (2001).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі.

Інфраструктура Фельчарска-акушэрскі пункт Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Руіны касцёла Святой Веранікі з былым кляштарам, пабудаванага ў 1726—1734 гадах. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла партызан. Селішча — курганны могільнік.

Вядомыя асобы Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак (нар. 1953) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч (1889—1938) — каталіцкі святар.

Літаратура

Віталёва, В. Селішча / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 277. — ISBN 985-11-0214-8.

Катэгорыя:Кубліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства