Англійская футбольная ліга () — прафесійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клубы Англіі і, часткова, Уэльса. З’яўляецца часткай «піраміды» чэмпіянату Англіі па футболе.

Самыя моцныя клубы Лігі па выніках сезону пераходзяць у англійскую Прэм’ер-лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клубы Прэм’ер-лігі па выніках сезону адпраўляюцца ў Англійскую футбольную лігу.

Да 2016 года ліга была вядомая як Футбольная ліга ().

Структура «Футбольная ліга» складаецца з трох чэмпіянатаў. У парадку змяншэння значнасці: Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі (EFL Championship) Англійская футбольная ліга 1 (EFL League One) Англійская футбольная ліга 2 (EFL League Two)

У кожнай лізе ўдзельнічаюць па 24 каманды. Клубы, якія ўваходзяць у Англійскую футбольную лігу, маюць прафесійны статус.

Спасылкі Афіцыйны сайт Англійскай футбольнай лігі Архіў Футбольнай лігі на сайце RSSSF з 1888 года

Катэгорыя:Футбол у Англіі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе