Атмасфе́ра — пазасістэмная адзінка вымярэння ціску.
Існуюць дзве прыблізна роўныя адзінкі з аднолькавымі назвамі: атмасфера тэхнічная і атмасфера фізічная (нармальная).
Тэхнічная атмасфера (ат) — ціск, выклікаемы сілай у 1 кгс, раўнамерна размеркаванай па перпендыкулярнай да яе паверхні плошчай 1 см². 1 ат = 1 кгс/см² = 98066,5 Па = 735,559 мм рт. сл.
Фізічная (нармальная) атмасфера (атм)— ціск, ураўнаважаны слупком ртуці вышынёй 760 мм пры тэмпературы 0 °C, шчыльнасці ртуці 13595,1 кг/м³ і паскарэнні вольнага падзення 9,80665 м/с². 1 атм = 760 мм рт. сл. = 101325 Па = 1,0332 ат.
Гл. таксама Паскаль
Літаратура
Спасылкі Атмосфера (ед. давления) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння