Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм на паўднёвай ускраіне вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1825 годзе з цэглы як грэка-каталіцкая царква, стала праваслаўнай у 1839 годзе.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове XIX стагоддзя набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Tpoxi пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай i 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі.

Інтэр’ер Малітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем. Над прытворам на 2 пілонах размешчаны хоры.

У іканастасе змешчаны абразы XIX стагоддзя: «Зняцце з крыжа», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Святы Мікола», «13 святаў», «Уседзяржыцель на троне», «Хрыстос з гладышом».

Літаратура Свята-Ільінская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — 209—210.  — С. 463. Свята-Ільінская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 445. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Шкунцікі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1825 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь