Пыршчына — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучайка, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Пыршчына.

Плошча 0,14 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пераважна пад сельгасугоддзямі, на поўначы пад агародамі, на захадзе часткова пад лугам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 50 м на ўсходзе і да 150 м на поўдні. На поўначы злучана ручаём з возерам Восава.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты