Ту́сьба — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Паловіца, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Паставы.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 8 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Выцякае ручай у раку Паловіца, упадае ручай з возера Чарты, каналы.
Літаратура — С. 126. Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007.
Ліст карты N-35-30. Выданне 11986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы