Бе́лае (Белае Катляро́ўскае, Катляроўскае) — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на захад ад возера Лісна. З 2000 г. возера ўваходзіць у склад Асвейскага ландшафтнага заказніка.

Плошча паверхні возера 5,52 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,73 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 15,75 млн м³. Плошча вадазбору 21,1 (41,2) км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пад лесам, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно выслана сапрапелем. Возера эўтрофнага тыпу. Зарастае да глыбіні 3—4 м. Праз возера працякае рэчка без назвы (БілевіцаЛіст карты O-35-141. Выданне 1981 года.) і выцякае Поплаўская канава, злучаючая Белае з возерам Лісна. Белае таксама злучана ручаямі з азёрамі Брылінец і Узбор’е.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, карась залаты і серабрысты, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

На беразе возера не маецца аніякіх паселішч. Вакол возера зроблена зона адпачынку Асвея. На паўночным беразе знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік.

Гл. таксама Не трэба блытаць Белае Катляроўское возера з аднайменнымі азёрамі гэтага рэгіёна: Возера Белае, Расонскі раён, басейн Свольны (Дабраплёсенскае) Возера Белае, Расонскі раён (Юхаўскае)

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны