Васіль (Вільгельм) Данілавіч Гіндэнбург (Hindenburg; 1799—1877) — беларускі медык і грамадскі дзеяч. Больш за 30 гадоў працаваў акушэрам губернскай урачэбнай управы.

Біяграфія Васіль Гіндэнбург нарадзіўся ў 1799 годзе ў горадзе Мінску. Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе, пасля чаго займаўся ўрачэбнай практыкай у Мінскай губерні.

У 1825 годзе прызначаны павятовым урачом Ельнінскага павета Смаленскай губерні, тут ён лячыў Міхаіла Іванавіча Глінку, які называе яго ў «Цыдулках» сваіх «добрым нашым павятовым доктарам»«Записки» M. И. Глинки).

З 6 лютага 1833 года прызначаны акушэрам Мінскага медыцынскага праўлення, на апошняй пасадзе працаваў да 1865 годаКрючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 95.

У 1840 годзе В. Д. Гіндэнбург заняў таксама пасаду турэмнага ўрача.

Васіль Данілавіч Гіндэнбург памёр у беднасці 18 лютага 1877 года ў родным горадзеWielka encyklopedya powszechna ilustrowana, t. 27-28, Warszawa, 1901. S.995., быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі.

У «Дзённіку пісьменніка» Ф. М. Дастаеўскага (сакавік, глава трэцяя) маецца запіс «Похороны общечеловека», у якой пісьменнік цытуе ліст жыхаркі горада М. [Мінска] спадарыні Л. [Соф’і Лур’е] пра пахаванне доктара Гіндэнбурга. У ім В. Гіндэнбурга характэрызуюць як выключнага спецыяліста і чалавека.

Грамадская дзейнасць і пісьменніцкая дзейнасць

Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 года яго прэзідэнт.

Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый Мінска, ахвяраваў грошы і рэчы немаемным хворым, беднякоў лячыў бясплатна.

В. Гіндэнбург быў адным з дзейных членаў мінскай лютэранскай абшчыны, ахвяраваў грошы на будаўніцтва новай мураванай кірхіКто они — белорусские немцы? . Нягледзячы на лютэранскае веравызнанне, сам прапанаваў арганізаваць бальніцу пры Мінскім духоўным вучылішчы і быў згодны прыняць на сябе лячэнне вучняў бясплатна, калі толькі будуць прадастаўлены медыкаменты.

Карыстаўся такой папулярнасцю ў грамадстве, што ў 1871 годзе, калі споўнілася 50-годдзе яго дзейнасці, у Мінскай мужчынскай гімназіі была заснавана стыпендыя яго імяВадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба і час». Беларускі біяграфічны альманах. — Выпуск 5. — Мінск: «Лімарыус». — 2013. — С. 328—344..

Сям’я

Сын В. Д. Гіндэнбурга, Вільгельм Вільгельмавіч, у гады навучання ў Маскоўскім універсітэце быў настаўнікам дзяцей будучага маскоўскага мітрапаліта , вядомага сваёй місіянерскай дзейнасцю на Алеуцкіх астравах. Вільгельм так прасякнуўся яго аўтарытэтам, што ў канцы жыцця прыняў праваслаўе — раней была супраць сям’я — і атрымаў імя Васіль.

У літаратуры

Стаў прататыпам доктара па прозвішчу Герцэнштубэ ў рамане Ф. М. Дастаеўскага «». Між іншым, персанаж лагодна частуе хлопчыка арэхамі і вучыць парачцы нямецкіх слоў, пры гэтым падымае ўверх палец — гэты жэст, па ўспамінах яго пляменніцы, быў уласцівы і самому ГіндэнбургуБратья Карамазовы (Достоевский). Книга двенадцатая. III.

Крыніцы

Літаратура Дитлов, А. Врач из города // Неман. — 1973. — № 1. — С.

«Wielka encyklopedya powszechna illustrowana», XXVII—XXVIII, 995; Памятныя кніжкі Мінскай губерні адпаведных гадоў

Спасылкі Снапковский Ю.Н. Штаб-лекарь и акушер Вильгельм Данилович Гинденбург // Здравоохранение. 2014. № 1. С. 72–80.

Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Акушэры Расійскай імперыі