Эдуа́рд Джабе́евіч КАКО́ЙТЫ (асец. Кокойты Джабейы фырт Эдуард) — прэзідэнт Рэспубліка Паўднёвая АсеціяПрызнаецца Расіяй у якасці незалежнай дзяржавы, прарасійскі палітык, які імкнецца аб’яднаць Паўночную і Паўднёвую Асецію ў межах Расійскай Федэрацыі.
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1964 года ў г. Цхінвалі. Скончыў сярэднюю школу № 5. Працаваў электраманцёрам у аддзяленні сувязі. У 1980 г. стаў чэмпіёнам Грузінскай ССР па вольнай барацьбе; майстар спорту. У 1983—1985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных сіл СССР. Паступіў у Паўднёва-Асецінскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1988 па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры». У інстытуце быў абраны сакратаром камітэта камсамола, пасля чаго працаваў у камсамольскіх структурах. Падчас падзей грузінска-асецінскага супрацьстаяння (1990—1991) стварыў і ўзначаліў баявы атрад, які ваяваў супраць грузінскага войска. З 1990 па 1993 гг. — дэпутат Парламента РПА. У лютым 1997 года ўказам першага прэзідэнта РПА Людвіга Чыбірава быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком РПА ў Расійскай Федэрацыі. Працаваў памочнікам дэпутата Дзярждумы Расійскай Федэрацыі ад Паўночнай Асеціі А А. Чэхоева. У выніку прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе-снежні 2001 года стаў прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі, перамогшы ў другім туры (53 % галасоў). У 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.
Жанаты, мае трох сыноў.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Паўднёвай Асеціі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Суворава II ступені, ПМР